Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пастка для рэха

Паплаўскі Алесь

Шрифт:

— Якія жарты? Завітаў да яе сёння.

— Пакінь яе ў спакоі. Яна цяпер з Лёшкам жыве.

— З Лёшкам? — здзіўляецца Мелеш.

— Чаму ты здзіўляешся?

— Ды так… Перадай брату, што я шукаў яго, — нечакана просіць у бязногага Мелеш.

— Абавязкова перадам. Можа, заначуеш?.. Я ўсё роўна здымаюся. Няма сэнсу сядзець. «Навар» нулявы — дзесятка ў дзень. Хіба гэта заробак? З яе яшчэ палову аддаць трэба. Вось і лічы, што застаецца.

— Не румзай, ведаем мы твае заробкі, — усміхаецца сумна Мелеш.

— Не верыш? Зуб даю. Паршывым стала жыццё. Зусім паршывым. Застаешся нанач?

— Не,

Кін-дза-дза, дзякуй. Мне яшчэ шмат куды паспець трэба, — хлусіць Мелеш. — Калі што… Карацей, дзе знайсці цябе, ведаю.

— Надумаеш, прыходзь. І яшчэ…

Мелеш насцярожваецца. Інвалід спрабуе ўсміхаецца, аднак усмешка ў яго не атрымліваецца. Відаць, страх не ведае, што такое весялосць. Страху падуладны толькі смутак.

— Што табе? — пытаецца Мелеш. — Не цягні гуму…

Кін-дза-дза выцягвае з-за пазухі невялічкі скрутак, размотвае чырвоную хусцінку, у якой схаваная нейкая рэч.

— Вазьмі, — працягвае ён рэч Мелешу.

— Флейта?.. Адкуль яна ў цябе? — збянтэжана моршчыцца Мелеш. — Дзе Чыба?! Ты ж гаварыў, што не сустракаў яго.

— Супакойся… Мала што я мог гаварыць, — адхіляе яго руку інвалід і незадаволена бурчыць: — Дзе-дзе? Мне скуль ведаць: дзе?

9

— Гэй, патлаты, а ну ходзь сюды!..

Мы азіраемся і з трывогаю глядзім на міліцыянера. Той стаіць ля падземкі і цынічна скаліцца. Хвілінку марудзім і неахвотна накіроўваемся да яго. Вартаўнік парадку губляе да нас цікавасць, дэманстратыўна паварочваецца спінай і пачынае размаўляць па сотавіку. Такое ўражанне, што ён нас з некім зблытаў і цяпер, каб рэабілітавацца, наўмысна імітуе сваю занятасць.

— Ён нас клікаў? — гляджу я запытальна.

— Фіг яго ведае, — няўпэўнена паціскае плячыма Фёца.

Я запавольваю хаду, але міліцыянер паварочваецца і адрывае ад вуха сотавік.

— Сюды ідзі! Ты што, немец?.. — зіркае ён злосна.

— Я?.. — недаверліва перапытвае Фёца.

— Галоўка ад патэфона, — узмацняе голас міліцыянер.

— Во ўляпаліся, блін!.. — шкадую я і збянтэжана пазіраю на Фёцу. — Гэта нас тая касірша здала. Зуб даю, што яна. Бачыў бы ты, якімі яна вачыма на мяне глядзела.

— Перастань, пры чым тут касірша?

— А пры тым, што яна бачыла, як я краў батон.

— Хацелі б забраць, даўно забралі б, — недаверліва моршчыцца Фёца.

І ўсё ж марудзіць не выпадае. Пераходзім праз вуліцу і нехаця накіроўваемся да міліцыянера.

— Мы нешта парушылі? — хвалююся я. Міліцыянер затуляе далонню слухаўку і пагардліва зіркае на мяне:

— Цябе хто сюды зваў?

— Як — хто? Вы… — здзіўляюся я.

— Пайшоў прэч! Я сказаў, прэч!

Выпрабоўваць лёс няма жадання. Забіраю ад Фёцы пакунак з малаком і подбегам рушу да падземкі. Разуменне таго, што кінуў сябра ў небяспецы, прыйдзе значна пазней. Але і тады вярнуцца не спяшаюся, чакаю Фёцу ў небяспечным месцы.

Сябар паяўляецца праз хвілін дзесяць, злосны і заклапочаны.

— Што яму трэба ад цябе? — кідаюся я абрадавана яму насустрач. Фёца ад адказа ўхіляецца і крочыць да скверыка. Заўважаю, што ён без кепкі.

— Дзе кепка?

— Здёр з галавы, гад! І ў сметніцу! — незадаволена бурчыць Фёца.

— Не зразумеў?

— Што тут разумець? Знешні выгляд яму мой не

спадабаўся. Пастрыгчыся загадаў, не тое пасадзіць абяцаў на суткі.

— За што? — недаўменна пазіраю я на Фёцу.

— Знойдзе, за што, — сумна ўсміхаецца ён. — Кепку шкада, Віцёк. Забраць яе трэба. Перачакаем, а калі пойдзе, вернемся.

— Вядома, вернемся, — згаджаюся я, і мы, каб не мазоліць міліцыянеру вочы, накіроўваемся праз вуліцу ў скверык.

Там пустэльна і сумна. Ад мокрых дрэў цягне сырасцю і холадам. Святло з цяжкасцю прабіваецца праз зялёны густы покрыў. Мы пацепваемся і паспешліва прабіраемся да прагалу. Там сонечна. Там, на рагу вуліцы, ля газетнага шапіка, тусуецца купка моладзі. На грудзях у адной дзяўчынкі я заўважаю надпіс: «Чым вам дапамагчы?»

— Валанцёры, — перахопліве мой здзіўлены позірк Фёца і абнадзейліва заяўляе: — Вось у каго мы разжывёмся тэлефонам.

— На што ён табе? — не разумею я.

— Аляксей Міхайлавіч. Забыўся?

Фёца накіроўваецца да моладзі. Я плятуся следам.

На наша вітанне адказвае толькі дзяўчына, і то маўклівым кіўком. Астатнія нас ігнаруюць. У дзяўчыны коратка стрыжаныя густыя валасы. Яна пазірае на нас вялікімі жывымі вачыма, поўнымі значнасці і глыбокай сур’ёзнасці. Я ўзрушаны яе прыгажосцю і паддаюся яе чарам.

— Ёсць жаданне дапамагчы нам? — цынічна звяртаецца да дзяўчыны Фёца.

— Хлопча, не тлумі ты мне галавы! — ухіляецца дзяўчына і пераводзіць на мяне недаверлівы позірк.

— Вось табе й на, я так і ведаў… Нечага большага з вас і не зышчаш, — прытвараецца Фёца.

— А раптам! — умешваецца ў размову яе сяброўка.

Я скіроўваю позірк на хлопца. Той маўчыць. Відаць, яму наш знешні выгляд не даспадобы. Чарнавокая паварочваецца да яго і адорвае сваім позіркам. Хлопец на яе пасыл ніяк не рэагуе. Яго вочы ашклянела глядзяць у адну кропку.

— Дазвольце патэлефанаваць з вашага тэлефона? — пераходзіць да справы Фёца.

— Ну, калі толькі на хвілінку, — вытужвае ўсмешку чырвонымі губкамі чарнавокая.

— Бярыце мой, — нечакана працягвае сотавік хлопец. У яго вачах усё тая ж глыбокая сур’ёзнасць. Фёца дастае з кішэні паперку з тэлефонным нумарам Аляксея Міхайлавіча і змоўніцкі падміргвае мне. Абвестка збілася ў камячок, і я не ўяўляю сабе, які цяпер толк ад яе. Але не ўсё так пагана, як мне здаецца. Чую, як Фёца клацае пальцамі па бліскучых тэлефонных гузіках, і здагадваюся, што спробы дазваніцца да Аляксея Міхайлавіча не такія ўжо безнадзейныя. Аб чым яны размаўляюць, мне нячутна. Пазіраю скоса на суседзяў: дзяўчына па-ранейшаму занятая самалюбаваннем, а ў хлопца на твары ўсё тая ж сур’ёзнасць, блізкая да абыякавасці. Вяртаецца Фёца праз некалькі хвілін.

— Ну як, дапамаглі мы вам? — здзекліва сустракае яго чарнавокая.

— Вядома, — весела ён адказвае і вяртае хлопцу сотавік. — Віцёк, Аляксей Міхайлавіч чакае нас на вакзале.

— Чаму на вакзале? — здзіўляюся я.

Фёца загадкава ўсміхаецца і накіроўваецца да падземнага пераходу. Як здагадваюся, за кепкаю. Плятуся за ім. Напаўдарозе азіраюся, дзяўчына какетліва жмурыцца, яе вочы не адпускаюць мяне, але мне не да яе. У мяне ўпершыню паяўляецца рэальная магчымасць атрымаць працу. І не важна, што Фёца пра тое не намякнуў нават, я здагадваюся пра гэта па выразу яго твару.

Поделиться с друзьями: