Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сцюдзёны вырай

Марціновіч Віктар

Шрифт:

— Толькі ўсяго?

— Бывае, што гэтага больш, чым дастаткова, Джон Вілаў!

— Што цяпер будзе з тваёй маці? Ёй пагражае арышт?

— Не! Яна ж за гэтую маланку галасавала! І прагаласуе яшчэ!

Насустрач рушыў натоўп людзей: ані ноч, ані дождж не здольныя былі іх спыніць і разагнаць па дамах. Для многіх з тых, хто прыбыў з зацярушанай снягамі Еўропы, скаванай маразамі Расеі, час як быццам бы пракруціўся наперад, і раптам пачалася вясна, прыйшоў травень з цёплым пахкім летнім дажджом, дык як можна было спаць у ноч такога цуду? Раз-пораз побач з надрыўным бразгатам праплываў музейны трамвайчык, абвешаны турыстамі. Постаці ўнутры яго выглядалі экспанатамі музея васковых фігур. Не рухаючыся, яны глядзелі на дождж, на Бейёглу, на мяне, на яе, асветленыя плафонамі, выпушчанымі

ў той час, калі сям’я Набокавых толькі-толькі сышла на бераг з парому ў гэтым горадзе. Так павінна выглядаць сапраўдная time machine. Антыкварная канструкцыя, павольны звонкі ход і купкі выпадковых мінакоў, што заскочылі на прыступкі, бо надта ўжо карцела дакрануцца да цуду бясплатна! Вядома ж, Наста завалакла мяне ўнутр і, вядома ж, прабілася ў самы цэнтр, не заплаціўшы кіроўцу, і мяне зацягнула (я вельмі выбачаўся перад экспанатамі, якім выпала быць немцамі).

«Запомні слова: „Ха-ля-ва“! Яно азначае тое, што мы зараз зрабілі! — вучыла яна мяне. — Запомніў? А цяпер забудзься! Гэта не нашае слова! Проста навошта плаціць, калі ніхто не плоціць, а кантролю няма?».

— Як думаеш, мы рушым уперад ці назад у часе? — запытаўся я ў яе. — Гэта ж Time Tramway!

— Наперад! Бо вандровак у мінулае не можа існаваць! Улічваючы хуткасць, з якой мы рушым, калі мы сыйдзем адсюль, будзе ўжо значна пазней, чым калі мы ўзышлі на борт! І — заўваж — ніякай магіі! Адно навука! І тэхніка!

Шкло было занадта тоўстым, трамвай рухаўся штуршкамі, пешшу было б хутчэй: руху заміналі мінакі, і кіроўца цярпліва чакаў, калі яны разыйдуцца, зробяць свой фотаздымак ці проста заўважаць наш маленькі сухапутны карабельчык. Я спрабаваў уявіць сабе выраз твару, з якім ездзілі на гэтым трамваі насельнікі трыццатых, гэта павінна было быць увасабленнем гонару за тэхналагічны прагрэс ды электрычнасць, і вось тут, з гэтай думкі пра трыццатыя, я зноў сарваўся на балючыя развагі пра маёнтак і страчаны далягляд.

— Cheer up, John! (Нават не магу сабе ўявіць, як перакласці гэты выраз на беларускую) — заклікала яна мяне. Мы ўжо прыбылі!

— У які час завёз нас tram? — я зірнуў на гадзіннік і свіснуў. Палова на чацвёртую ночы.

З часам сапраўды адбылася дзіўная дэфармацыя, але абумоўленая яна была не чароўным трамваем, а тым, што апошні раз я ўспамінаў пра гадзіннік яшчэ, здаецца, да нашай з ёй сустрэчы. Час раптам зрабіўся зусім неістотным, і гэта было лепшым пацверджаннем, што паміж намі з Настай адбылося нешта надзвычайнае.

Здаецца, цяпер быць цывілізаваным азначае ў першую чаргу абжываць час — нават у большай ступені, чым ты абжываеш прастору. У кожнага з нас у часе ёсць працоўныя боксы з офісам, кампутарам, скайпам ды тэлефонам, ёсць у нас у часе ежа, на якую адпушчана ў каго як — у кагосьці шыкоўныя тры гадзіны, у кагосьці — пятнаццаць хвілін у lunch, 30 хвілін на вячэру, разам з прыгатаваннем. У часе ёсць прастора для сну, прастора для бессані. Утульныя канапкі, на якіх мы глядзім фільмы з лэптопаў, і раскошныя, класічныя пакоі, у якіх мы чытаем папяровыя кнігі. У некаторых у часе пабудаваныя агромністыя ўласныя палацы, для іншых час з’яўляецца ўласнасцю іх уладара, офіснага боса: дзеля іх уласных патрэбаў ім пакінутыя толькі маленькі пакойчык да 9 раніцы ды аскепачак, які застаецца пасля таго, як, вярнуўшыся з працы а восьмай увечары, яны зробяць усе справы, даручаныя начальствам у якасці хатняй працы. Прынамсі, здольнасць чалавека распараджацца часам ніяк не залежыць ад працаўладкаванасці, адукацыі ды іншых акалічнасцяў: беспрацоўны п’янчуга можа так завязаць сябе на абслугоўванні інтарэсаў уласных сабутэльнікаў ды летаніну ад жонкі з дрэнным характарам, што ўласнага часу ў яго застанецца меней, чым у хлапчука, які кірэчыцца на офісных галерах!

Я адношуся да прамежкавага тыпу, які знаходзіцца паміж тымі, у каго ўласны час наогул нічым не абмежаваны, і тымі, хто адбывае пажыццёвую добраахвотную паншчыну (а ніякіх іншых адносінаў з часам, акрамя поўнай добраахвотнасці быць не можа!). Яшчэ ва універсітэцкія часы павялося так, што я здаў прыкладна палову адпушчанага мне дзённага часу ў арэнду працадаўцам, запрасіўшы за гэта такі кошт, што атрыманная рэнта цалкам задавальняе патрэбы

майго існавання ў астатнія гадзіны. Узамен з майго боку нашага time contract я прапанаваў добраахвотную эмацыйную прывязанасць да гадзінніка ды яго паказнікаў. Свабода ад часу, ад тых нероўнабаковых трохкутнікаў, якія ўтвараюцца стрэлкамі гадзінніка, напаткала мяне толькі некалькі разоў у жыцці. Упершыню — калі падчас вандроўкі ў Каліфорнію я паспрабаваў тое, што тады называлася сярод людзей майго ўзросту «aunty Mary» — з-за сугучнасці з забароненай ангельскай назвай. Час запаволіўся, а потым, пасля трэцяй глыбокай зацяжкі, зусім перастаў існаваць. Потым была яшчэ адна вечарынка ў Чыкага, падчас якой я так наклюкаўся (чатыры куфлі чырвонага каліфарнійскага!), што адчуў асалоду развітання са штодзённымі маркотнымі катэгорыямі, такімі, як час, пачуццё адказнасці (раніцай былі запланаваныя перамовы з кліентам у скайпе), ці, трохі пазней, з Мэры Лідлэй — чалавечая мараль.

Тут, з Настай, усё тое, што дагэтуль адбывалася са свядомасцю пад уплывам хімічных рэчываў, раптоўна сышло без усялякай знешняй дапамогі, як асаблівы ўзрушаны стан, у які я ўваходзіў ад яе неспакойнага знаходжання побач. Кантакт з гадзіннікам выканаў тую ролю, якую для п’янага грае спроба выгаварыць складанае слова ці рэзка ўзняцца, ці прайсці не хістаючыся. І з той менавіта механікай, з якой п’яны кажа сабе: о… як жа я нахлябтаўся…, я сказаў — о, як ж я… Як жа я прывязаўся да яе… Яна спыніла мой час і вымусіла мяне забыцца пра гадзіннік.

Месца, дзе трамвай выпусціў нас са сваіх набокаўскіх нетраў, знаходзілася на памежжы святла і ценю. Бейёглу тут сканчаўся, далей ішла цемрадзь ды смурод пачарнелых ад часу звычайных дамоў, што адмаўляюць геаметрычнасць ды прамыя лініі. Гэта азначала, што нам трэба развітвацца з ёй.

— Ужо час нам…, — сказаў я самотна. — Табе ляцець праз тры гадзіны.

Яна маўчала. Я працягнуў.

— Зноў prabach miane… Хаця б за тое, за што можаш прабачыць ты… З астатнім я паспрабую разабрацца. І яшчэ, я хацеў сказаць: дабро заўсёды перамагае зло. Заўсёды. Гэта фізічны закон. І нават калі цяпер, пасля той крыві на снезе, усё выглядае на тое, што зло перамагло, так не будзе, Наста…

— Дабро заўсёды перамагае зло, кажаш? — яна ўсміхнулася. — Толькі не ў гэтай краіне, Джон Вілаў. Толькі не ў ёй! Успомні свой маёнтак. Хто каго перамог?

Яна прайшла некалькі яшчэ крокаў, спыніўшыся на самай мяжы цемры. За яе спінай была бездань ды безвыходнасць расстання, немагчымасці майго існавання без яе. Бейёглу з яго трамвайчыкам ды начным натоўпам пад парасонамі адсюль нагадваў знакамітую перспектыву Манмартру, напісаную Манэ.

— Ты добры чалавек, Джон Вілаў, — звярнулася яна да мяне. — Ты наіўны, дурны, непісьменны, які забыўся на сваю мову, ты абыякавы ды напаўадукаваны пасля свайго Гарварду. Ты баязлівы, ты забабонны, ты маеш схільнасць да лішняе вагі і не ведаеш пра пакт Молатава-Рыбентропа. Але ж — ты добры чалавек. Таму ніколі. Ніколі не спрабуй патрапіць у гэтую краіну, у Беларусь. Ты там загінеш. Таму што калі дабро спрабуе перамагчы ў сумленнай бойцы зло ды хлусню, яно гіне.

А што да мяне, дык я прыняла рашэнне. Я вяртаюся.

— Ты што?

— Вяртаюся. Здам білет заўтра і паеду ў зваротны шлях.

— Ты ў росшуку!

— Я пакуль пасялюся ў Вільні, сорак кіламетраў да мяжы! Побач, зусім побач. Жыць у Вільні для беларуса — усё адно, што жыць у Менску. Мова. Вёска. Вільня. Вільня — сталіца без краіны, Беларусь — краіна без сталіцы. Ты б зразумеў, калі б трохі ведаў гісторыю… Там усё такое ж. Да болю такое ж. Я пасялюся там і буду чакаць. Нават калі чакаць давядзецца дзесяць год. Пры першай магчымасці — паеду дадому…

— Чаму, Наста? Навошта? Ты ж вырашыла — і файна абгрунтавала! Што радзіма ўнутры! Што ты будзеш гадаваць яе ў ЗША!

— Вырашыла. План сапраўды быў добры. Але я сустрэла вельмі добрую ілюстрацыю таго, чым усё гэта скончыцца. Я сустрэла цябе. Твой дзед таксама, мусіць, вывозіў частку роднай «Польшчы» ў эмігранцкім клунку. Каб захаваць на чужыне. І што? Захаваў? Унук ані слоўца не разумее на яго мове! Дык гэта ўнук! Што будзе яшчэ праз тры калены? Што? Яшчэ адзін радавод «карэнных амерыканцаў», што забыліся на продкаў?

Поделиться с друзьями: