Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сцюдзёны вырай

Марціновіч Віктар

Шрифт:

Ну і напрыканцы некалькі словаў ад сябе. Па-першае, я б хацела заклікаць Насту выканаць усе патрабаванні следства ды выступіць з пакаяльным відэазваротам да нацыі, калі гэтага запатрабуюць дактары. Бо ніякая «палітыка» не вартая свабоды: свабоды дыхаць пад мірным небам Радзімы, свабоды сустракацца з сябрамі, свабоды жыць ды працаваць на агульную карысць грамадства. Па-другое, бо ўсё роўна ведаю, што яна мой заклік не выканае, хачу сказаць, што адчуваю сябе добра, прэтэнзіяў да тых, хто мяне затрымліваў на беларускай мяжы не маю, усё было зроблена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Хацела б прынесці прабачэнні службоўцам, якія, рызыкуючы ўласным жыццём, супрацьдзейнічалі маім намаганням пазбегнуць правасуддзя ды пацярпелі ад гэтага фізічна. Рэбры мае ўжо зрасліся, я магу хадзіць без дапамогі. Зараз мяне вызвалілі, дазволілі пісаць што заўгодна ў Сеціве, калі ўсё будзе добра, хутка вярнуць мне пашпарт, і я зноў змагу валэндацца па свеце.

Што тычыцца Насты, дык я лічу тое, што адбылося,

даволі справядлівым, бо часам бывае, мы самі не разумеем, што нам на карысць, а што не. Вядома ж, нуджуся без каханай, але ў выніку яе затрымання, адчула нейкі касмічны спакой. Бо калі мы былі разам, заўсёды была пагроза, што яна пойдзе налева, што пасябруе з кім-небудзь, пакуль я сплю ці здабываю грошыкаў ёй на ежу. Што з’явіцца ў яе асяроддзі новы «Вілаў» ці баба-прашмандоўка на адну ноч, а мне потым глытаць слёзы абразы ды рэўнасці. Зараз яна дагледжаная, яе добра кормяць, тры разы, як мне сказалі, вечарамі яна глядзіць серыял «Доктар Хаўз» па беларускім тэлебачанні. Я ведаю, што ніхто яе ў мяне не скрадзе, што яна заўсёды будзе са мной, і я ўрэшце рэшт яе дачакаюся.

Заўсёды не вашая, не, не, не вашая, Крэйзі.

Янка Пільняк, аўтар «Сцюдзёнага выраю»

Змешчаны ніжэй тэкст быў надрукаваны ў здвоеным нумары «Ахрэма», №№ 9-10 за верасень-кастрычнік. Пасля кароткага ўступу, у якім Ванік Дастаеўскі здымае з сябе адказнасць за ўсе наступствы, якія можа мець ліст для лёсу і дабрабыту існых («і паспяховых», — дадае ён з’едліва) персанажаў беларускай літаратуры, ідуць адсканаваныя аркушы белай паперы. На аркушах месцяцца роўныя радкі тэксту, напісанага каляровымі алоўкамі. Літары вялікія і трохі схіленыя ў левы бок, як быццам вось-вось страцяць прытомнасць і паваляцца на спіны. На трэцім ці чацвёртым лісце радкі робяцца драбнейшымі — ці то колькасць паперы была абмежаваная, ці то аўтар намацаў рытм уласнага аповеду і перастаў зважаць на прыгажосць ды чытэльнасць таго, што атрымоўваецца. Тэкст пільна вывучаўся людзьмі, якія ведаюць аўтара, і на дадзены момант спрэчкі аб тым, ці быў падроблены почырк, ужо спыніліся: нават самыя занудзістыя зануды пагадзіліся, што напісана менавіта тым наратарам, які заяўляе пра сябе з першых сказаў.

Вітулькі, народ. Наста тута. Тая самая Наста. Хочаце верце, хочаце — не, ваша справа. Чаму пішу, калі пісаць не ўмею і не збіралася? Растлумачу. Некалькі тыдняў таму падчас сняданка я атрымала кубак, перавёрнуты донцам дагары. Прынеслі, як заўсёды, паднос з рудой пластмасы. На ім — лустачка батона, маргарын ды варанае яйка. Так выглядае тутэйшая штодзённая пайка. Без раскошы, аднак непараўнальна з тым «бігасам», якім, бывала, частавалі ў іншых месцах утрымання. Дык вось, побач з гэтым хараством быў алюміневы кубак для гарбаты, але без гарбаты. Да гэтага кубка звычайна дзесяць хвілін не дакрануцца з-за таго, што метал пераймае гарачыню вадкасці. Колькі разоў вусны апальвала. Але я не пра тое. Пра што? Блін, як пісаць? Нешта думкі блытаюцца, я ж не Дастаеўскі, гы гы.

Карацей, кубак. Гэтым разам гарбаты няма, кубак перавёрнуты дагары дупкай. Я спачатку думаю, нейкі сімвал ці што. Вальдэмар распавядаў, што калі ў Літувініі бандзюкі вырашаюць абвесціць калегу смяротны прысуд, дык дасылаюць таму пустую смску: усё, чувак, даскокаўся, чакай цяпер пяра ў бок. Дык спачатку загналася. Думаю, нейкая сімволіка. Нейкі Акудовіч пайшоў. Кубак, перавёрнуты донцам дагары! Афігець, ці хопіць маіх дзіравых мазгоў зразумець? Але ж потым уцяміла — сімволіка-сімволікай, мне ж батон няма чым запіць. Зараўла вертухаю: эээ, кажу, што за дзялы, дзе мая гарбата? Той плячамі моўчкі паціснуў: мая справа «пацыентам» пайку разносіць, што наклалі, тое і прынёс. Ну, лады, думаю, я табе, падлюка, адпомшчу, насру пасярод пакоя, што ты зробіш, я ж дэлірыюмная!

Узнімаю кубак — матухна! Пад кубкам сядзіць Сцяпанка, уласнай лінялай персонай! Колькі год яго ўжо не бачыла! Не, вы не падумайце, што я тут зусім дзяўбанулася! Сцяпанка гэта не які-небудь чатырохсантыметровы мужчынка, які ўдалбанай Насце падвязаўся выконваць любыя жаданні, гы гы, не, усё не настолькі дрэнна. Сцяпанка — мая цацка дзіцячая, палатняная, старая. Трусік у франтаватым паліто, кшталту тых, што насілі паны з маёнтка, дзецям якога Сцяпанка некалі належаў. Трусіку я ў сем гадоў адарвала нагу. Чаму адарвала? Бо ўпершыню задумалася пра таямніцу размнажэння. Запытваюся ў маці: «Як я з’явілася на свет?». Яна адказвае: «У капусце знайшлі». Я кажу, а што я там рабіла? Тая спачатку пра бусла пачала, але ж я зусім збянтэжылася, пры чым тут бусел, мамо? Што ён у капусце рабіў? І што такое секс, дарэчы? Ну, карацей, мамка пайшла па аграрным шляху ды растлумачыла, што дзяцей садзяць увесну ў глебу, а пад восень збіраюць на разорах. Мяне гэтая экспланацыя задаволіла, і я вырашыла зрабіць дзіцёнка і Сцяпану: адкруціла ў таго нагу, пайшла на грады з капустай і прыкапала там у якасці насення. Калі нага Сцяпана «не ўзышла», маці патлумачыла тым, што трэба было палоць, палоць, каб пустазелле не задушыла, ты ж буракі полеш, бульбу полеш, дзяцей таксама трэба палоць. Яна яшчэ доўга трымала мяне такімі гісторыйкамі ў

поўным няведанні таямніц сусвету, за што ёй вялікі дзякуй. Прыводжу гэтую гісторыю проста каб адлюстраваць мысленне тых, на кім трымаецца наша бягучая «моц» ды «квітненне»: вітулі, мамо! Што ты зараз мне скажаш? «Патрывай трохі, доню»? «Так трэба»? «Не варта абурацца, дзяржава лепей ведае, што з табой рабіць»? Цьху, бля! Задушыцца! Вось прысудзяць мне аднойчы шыбеніцу, будзеш стаяць побач з катам ды поўраз на маёй шыйцы папраўляць. «Пацярпі, донька, спачатку будзе складана дыхаць, а потым зробіцца прасцей»…

Вядома ж, мне было прыемна пабачыць дзіцячую цацку тут, у цяперашніх маіх занадта белых і сонечных дэкарацыях. Але паколькі ў мяне зараз вельмі шмат вольнага часу і амаль што няма заняткаў, я пачала разважаць, а што б гэта значыла? Сцяпанку я некалі падарыла Джону Вілаў, якога, як сцвярджае Янка Пільняк, «не існавала». Вы бачыце, што я пільна сачу за падзеямі ў краіне і маю ўсе тэксты, у якіх узгадвалася маё імя. Потым трусік апынуўся ў Янкі, бо Вілаў такім чынам нібы «адмаўляўся ад маёй справы і прапанаваў больш яго не турбаваць». Бачыце, якія жарсці! Урэшце трусіка перадаюць мне за краты. Што вельмі, канечне, прыемна, я павінна запляскаць у далоні і напісаць удзячны ліст Пільняку. «Дзякуй, Яначка, збаўца мой! Дзякуй, што вярнуў маю ўлюбёную цацу ды прасануў злодзея, які спрычыніўся да майго захопу». Я нават магу сабе ўявіць, як ва ўводзінах да майго ліста, што Пільняк надрукаваў бы паўсюль, дзе толькі можа надрукаваць, гэты мудзіла напісаў бы нешта «душэўнае». Можна ўявіць гэты ягоны штыль… «Уся гэтая гісторыя» — ён прэцца ад абагульненняў, — «можа быць прачытаная» як гісторыя «прыгодаў палатнянага трусіка». Ён бы разводзіў соплі пра тое, што трусік, бачыце, быў падараваны не вартаму такога падарунку чалавеку, перададзены Янку і ў рэшце рэшт вернуты ўласнай «мамцы». І такім чынам мы маем справу амаль што з хэпі-эндам. Наста цалуе трусіка ў яго «збянтэжаную мыску», трусік «маша лапкай» гледачам, пакутніца ды звярушка зноў разам, яны ўз’ядналіся, слёзы, занавес, «Оскар».

Але ў цітрах да гэтай меладрамы ўзнікае дробнымі літаркамі пытанне: «Як Ян Пільняк, які, вядома ж, не мае ніякага дачынення да спецслужбаў, здолеў перадаць цацачку Насце?». Тое яшчэ пытанне, пагадзіцеся. Месца майго ўтрымання «Наша ніва» слушна назвала «самай вялікай таямніцай у краіне». Як «мовазнаўца» ды «літаратар» Ян Пільняк даведаўся аб гэтай таямніцы? І чаму, сука, маўчыць? Дапамог бы ўсім астатнім, растлумачыў бы, куды мне пісаць.

І другое. Выкажам здагадку. Янік атрымаў падказку ад нейкага свайго выпадковага сябрука ці нават ад «Джона Вілаў» — у тым пякельным выглядзе, якім Вілаў нам намаляваны Янам. «Джон Вілаў» перад канчатковым «сконам», «знікненнем», вырашыў зрабіць паслугу чалавецтву і выдаць Пільняку маё месцазнаходжанне. Каб трусік знайшоўся. Бо Вілаў балела пра трусіка, што той без гаспадыні.

Дык як Пільняк здолеў перадаць трусіка мне? Ляльку ж сюды не паштар прынёс у блакітным, як вочы нашай Радзімы, мундзіры! Як трусік тады апынуўся сярод тутэйшых соснаў? Адміністрацыя ўстановы, канечне, уцяміла, што адбылося парушэнне рэжыму. Выглядае, што вартаўнік менавіта ад адміністрацыі трусіка і атрымаў. Бо занадта нахабна ўсміхаецца, падла, на мае пытанні. Дарэчы, вы чытаеце гэтыя радкі? Яны выйшлі з установы? Ну дык гэта ж лепшае пацверджанне, што мае ўладары ў дадзеным выпадку ўсё ведалі і выконвалі загад.

Бо ўвесь гэты абзац, таксама як і ўсе іншыя абзацы, узгодненыя па пяць разоў з інстанцыямі. Такім чынам, наш Ян Пільняк не проста дамовіўся з вартаўніком, якога можна за хабар да чаго-небудзь падштурхнуць. Не, ён дамовіўся з сістэмай, каб яна дазволіла яму, чарвяку, «літаратару» ды «рэдактару», зарганізаваць парушэнне распарадку. А тут, я скажу, з парадкам усё амаль што так непазбежна, як з рухам планет вакол Сонца. Калі дзе фортку не зачынілі па «графіку проветріваній», дык чакай заўтра зацьмення сонца. Яначка наш апынуўся Богам, ось што! Ён не толькі ўсё ведае, ён, да таго ж, усё можа. Ведае, дзе ўтрымліваюць Насту. Можа перадаваць асабістыя рэчы ў месцы, у якіх нават службоўцы перад заходам за вароты, абавязаныя распрануцца для асабістага дагляду ды здаць мабільныя тэлефоны.

Я не кажу, што зразумела ягоную ролю ў сваім жыцці пасля таго, як атрымала меладраматычную дзіцячую цацку, своеасаблівую падробку пад хэпі-энд. Усё я разумела і да гэтага. Проста лялька зрабілася апошняй кропляй. Нават не сам гэты трусік, але маўклівае чаканне маёй падзякі мярзотнікам Пільняком. Гэтая самазакаханая пачвара была ўпэўненая, што выкліча Настыны слёзкі падзякі? Ну дык атрымай дусту замест ружаў!

Некалькі тыдняў пайшло на тое, каб запэўніць тутэйшага галоўнага астранома, які адказны за рух планет, заходы, усходы, форткі ды нават колькасную прысутнасць O2 у той паветранай сумесі, якой я дыхаю, што я магу апеляваць на напісанне ліста на волю. Астраном спачатку слухаць не хацеў, толькі смяяўся. А я ўсё працягвала прасіць, напісала паперку, потым яшчэ адну, яшчэ, брала на сябе нейкія «абавязальніцтвы», сцвярджала, што не буду супраць таго, «што ліст прачытаюць», потым — што «з задавальненнем» выпраўлю ўсе «памылкі», якія астраном і іншыя датычныя да раскладу руху планет заўважаць у маім разуменні таго, як трэба пісаць лісты з-за кратаў.

Поделиться с друзьями: