Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чужая бацькаўшчына

Адамчик Вячеслав

Шрифт:

У канцы вулiцы, збiваючыся са сцежкi i апярэджваючы адзiн аднаго, беглi людзi. Пазвоньвала i брашчала ў некага пустое вядро.

Хрысця, аж задыхнуўшыся, ускочыла ў вялiкi курган i пабрыла, як па вадзе, абыходзячы старую Такарду i набiраючы ў валёнкi, уступленыя на босую ногу, халоднага, пякучага, як прысак, снегу.

— Така рада, дзеткi, трэба было ж сказаць, я ж пастаранiлася б, — старая абедзвюма рукамi абаперлася на высокi кiй.

— Ой, нiчога, цётка, жыва буду!

— Дзiва што. Ножкi маладыя. А мае во як калкi — нiяк не iдуць.

Пакiдаючы ззаду старую, Хрысця прыпусцiлася подбегам, слiзгалася ў размешаным,

перацёртым нагамi снезе. Мiнуўшы колькi хат, учула раптам гаркаваты пах саломы. Як чарвякi на павучыне, перагараная салома кружылася i асядала на чысты снег. Густым роем угору вiлiся едкiя залацiстыя iскры. Ад тоўстых калкоў драцяной загарадзi дваiўся i пахiстваўся доўгi цень. Быў чуваць ужо сухi трэск агню, трэск падпаленага дрэва. Гуло i шумела, як у комiне з добрым цёгам, падымалася вострымi расчасанымi ручайкамi полымя. Не абыходзячы загарадзi, нехта таптаў нагою, абрываў з шулаў абсiвераны калючы дрот. Звярнуўшы са сцежкi i грузнучы ў снезе, туды беглi з бусакамi мужчыны. Адстаючы ад iх, войкалi i ўсплясквалi рукамi бабы.

Хрысця скоранька мiнула астатнiя хаты, i ў вочы пырснула балючая яснасць агню.

Заняўшыся недзе, мусiць, з сеняў, гарэла Мiронава хата. Па абгарэлых латах расчасанымi пасмамi скакалi i шумелi чырвоныя лапiкi полымя. Праз iх, як праз голыя рэбры, свяцiўся чорны комiн. Чорным густым i мiгатлiвым мурашнiкам каля агню стаўклiся верасаўцы. На ружаватым, падсвечаным полымем снезе варушылiся i снавалi доўгiмi слупамi iхнiя раздвоеныя ценi.

Хрысця прашылася блiжай да агню, учула, як пачыналi раставаць i налiвацца набрынялаю гарачынёй шчокi. З расчыненых сенцаў, задыхаючыся ад дыму, мужчыны неслi куфар. На снезе ўжо валялiся вывернутыя шэрсцю, мусiць, у спешцы знятыя з жэрдкi кажухi. Стаялi вынесены недзе са стопкi кубелец i старая шафка, зашчэпленая на драцяны кручок.

У хаце меркла ад сiняга, як накуранага, дыму павешаная на цвiчок у бэльцы шкляная з палiванай талеркай лямпа.

Прыгiнаючыся, каб за карак не насыпалiся iскры, з расчыненых цёмных, як прорва, сеняў выскачыў Алесiн прымак, Iмполь, — трымаў, прыцiскаючы да сябе i згробшы абедзвюма рукамi за ногi, вушатае цяля. Яно трывожна i баязлiва мыкала, азiраючыся на густое, з дробньга лусканнем i трэскам шуганне агню.

I раптам Хрысця ўбачыла, як адтуль, з сеняў, паказалася яшчэ нечая спiна — мужчына, упiраючыся нагамi ў парог, цягнуў нешта за вяроўку. Там, у прорве чорных сеняў, быў чуваць нечы тоўсты голас:

— Но-о-о, пайшла, чаго ты? Чаго ты баiшся?

Адтуль высунулася набычаная, угнутая галава каровы. Спудзiўшыся агню i ўпёршыся раскарачанымi пярэдлiмi нагамi ў парог, карова стаяла ў сенях, круцiла шырокiмi, падкручанымi, як у вала, рагамi, турзанулася назад, грукаючы недзе там у сенях адчыненымi дзвярамi.

— Хвост ёй круцi, нiдзе дзенецца, пойдзе! — крычаў нехта з грумады, баючыся патыкацца туды ў сенi.

— Нябось, пакруцiў бы сам, — падцяла яго Алеся. Яна стаяла сярод грумады i любавалася на Iмполя. Бачыла, як завiдкамi паглядалi на яго маладзiцы, як шапталiся, хаваючыся адна за адну, i моргалi адна адной старыя бабы. Ёй здавалася, што на яго глядзiць усё Верасава.

А ён, паставiўшы ў снег гэтае цыбатае, яшчэ нядужае цаля, якое мо надоечы перанеслi з дзiравага халоднага хлява ў цёплую хату, кiнуўся на помач мужчынам, што нiяк не маглi выцягнуць з сеняў перапуджаную карову. Туды за iм бегма ўскочыў i Мiця Корсак.

Але нехта ўжо, паслухаўшыся чужое

рады, мусiць, i праўда заламаў з усяе моцы карове хвост. Яна раўнула i, тручыся круглым бокам аб вушак, высунулася з сеняў — на мокрым каменнi каля парога слiзгалiся i раздзiралiся яе ногi.

Янка Вайтовiч у з’еханай набакiр кепцы, з-пад якое была вiдаць белая ў рэдзенькiх валасах, як нячышчаная рэдзька, галава, распасцёршы рукi i размахваючы iмi, нiбы грабучы глыбокую ваду, спiною напiраў на цiкаўных баб i дзяцей, перасохлым хрыплаватым голасам гукаў:

— Гэй, адступiся, не мяшай!

Бабы з чырвонымi, абляшанымi полымем тварамi адступалiся, мясiлi нагамi шорсткi, што аблiўся ўжо расою, топячыся ад агню, снег.

Карова з перапуду вухнула i, закруцiўшы, як ад мух, галавою — на вушы ёй лускалi i сыпалiся iскры, — скочыла на надворак. Затрасла круглымi бакамi, угiнаючы голаў i спатыкаючыся, наступала пярэдняю нагою на пушчаную з рук вяроўку.

Бабы, як вада ў рэчцы, што выхлынула разам з возам на бераг, зноў пакацiлiся назад, некаторая ўжо пляскала перад сабою рукамi i крычма крычала:

— Ах, божачка, згарыць чалавек!

— I проўда ж, — задыхалася ад страху другая, маленькая, вастраносая, з блiшчастымi ад агню вачмi.

— Хiба ж выратуеш што! Зараз столь упадзе!

Ускочыўшы ў хату i высадзiўшы разам з рамаю акно, Алесiн Iмполь кiдаў сюды, на надворак, недзе зрываючы са сцяны, згамтаную адзежу. Мужчыны, накрыўшы рукамi голаў, лезлi пад сцяну, цягнулi яе далей ад агню.

— I чый жа ж гэта спраўны такi? — прысунулася нарэшце сюды i, аддыхваючыся, каля Хрысцi засапла старая Такарда.

— Алесiн.

— Якоi ж гэта?

— Нашае. Корсачышынае, цётка.

— Во як… — задыхалася старая — з яе гнала дух. Чорныя, што ляжалi на сухiм, упэцканым у цеста кii, рукi з набрынялымi i паскручванымi ў вузлы жыламi калацiлiся.

На надворку плакала, трымаючы на руках укручанае ў новую суконную радзюжку малое, гадкi тры, дзiця, Мiронава Маня. Яна была ў лёганькай, у чым, мусiць, ускорала выскачыць з хаты, зашморгнутай пад падбародкам хустцы i адной злiнялай кофце. Нацягнуўшы ад агню на самыя вочы пляскатую кепку, перапалоханы, збялелы Васiль пакрыкваў на яе тонкiм, шапялявым, як у старое бабы, голасам:

— Каму кажу — прастынеш! Бяжы да кагонебудзь у хату!

Маню ад гэтых слоў разбiраў яшчэ большы жаль, яна, як па нябожчыку, заводзiла тонкiм, ужо ахрыплым голасам:

— О-ё-ё-й, а мая ты хатачка, а дзе ж жыцьмем?

На Васiля касiўся, падтрасаючы накiнуты наапашкi абшморганы кажух, з-пад якога былi вiдаць споднiя палатняныя порткi i сарочка, стары Мiрон:

— Аб ты, скажы гаспадар, аб не людзi, дак i каровы не вывеў бы з хаты!

Мужчыны, зайшоўшы з другога боку хаты, пачалi рваць доўгiм бусаком яшчэ моцны неперагараны ачэп страхi. Быў чуваць сухi трэск дрэва i дружны крык мужчын. Чуўся тоўсты голас Бронiка Лiтавара:

— Яшчэ раз — разам!

— Яшчэ раз — разам!

— Яшчэ раз — гоп!

З неперагаранага лоба страхi, дзе яшчэ сама ўзяўся гарэць зыркiм агнём выплецены тоўстаю лазою шчыток, завiлася ўгору i, пагойдваючыся, асядала на чорную купу людзей, на жоўты ў мiгатлiвым бляску снег перагараная салома.

Лускалi i стралялi вугольчыкамi шурпатыя ў чырвонай лусцэ, аб’етыя агнём латы. Там страшна загойдаўся комiн.

Закрываючы локцямi ўгнутую голаў, да акна падбег i закрычаў нешта ў чорную прорву хаты стары Корсак.

Поделиться с друзьями: