Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Што вы мучаеце нашага паэта! — папракнуў сясцёр Яцак.

— Толькі адно пытанне на дадатак, — Янінцы здавалася, што яна ўсё яшчэ не выявіла сябе як належыць… — Вось тут мая сястрыца загаварыла пра шчасце, а пан Сыракомля адказаў, што яно — прывід. Выходзіць, і каханне — толькі прывід. Гэта ж так сумна… Няўжо сапраўды няма шчасця на нашай грэшнай зямлі? І што такое шчасце ўвогуле?

— Шчасце? — задумаўся Сыракомля. — Я, вядома, мог бы паўтарыць словы вялікага Русо, што ў гэтым свеце яно немагчыма, бо калі ўсё знаходзіцца ў бесперапынным цячэнні, якое не дазваляе жыццю прыняць сталыя формы, то ўсе нашы думкі аб шчасці аказваюцца хімерамі, І з гэтым я згодзен. Нельга, міленькія вы мае, насалодзіцца існуючым шчасцем, бо ведаеш, што яно часовае і вось-вось

знікне. Тым больш нельга насалодзіцца мінулым шчасцем, бо ад яго засталіся толькі ўспаміны. Ды і ўвогуле такая насалода была б толькі эгаістычным самалюбаваннем… — Сыракомля на момант згубіў думку. — Але я лічу, што шчасце на зямлі ўсё ж існуе. Яно — у прадчуванні шчасця, у чаканні яго. Чалавек усё жыццё чакае цуду, то, можа, гэта і ёсць сам цуд…

— Не з-зразумеў, — перабіў Каліноўскі, — значыць, важна не шчасце, не яго адчуванне, а толькі п-прадчуванне? Значыць, шчасця можа і не быць у сапраўднасці? Так?

— Наш паэт гаварыў пра надзею, — бадай, упершыню за ўвесь вечар падаў голас дамініканец. — А надзея павінна быць ў нашых сэрцах. Як вучылі рымляне: спадзявацца нават без надзеі.

— Вось іменна. Адбярыце ад чалавека веру, што заўтра будзе лепей, чым сёння, — і яму не захочацца жыць. Увесь час мы на нешта спадзяёмся, нечага чакаем. У маладосці хочам сталасці, у старасці — каб вярнуліся маладыя гады або, прынамсі, каб час не ляцеў так хутка. І нават на смяротным ложку ўсё яшчэ спадзяёмся, што стане лягчэй, што боль адпусціць… Зімой мы чакаем вясны, а вясной лета. Зацвітуць пралескі, а нам ужо жадаецца бэзу. З’явяцца суніцы, а нам падавай маліны або гарэхі…

— А калі табе няма ўжо на што спадзявацца? — уздыхнуў Дайнаровіч.

— Тады жывіце надзеямі дзяцей ці ўнукаў. Жывіце надзеямі народа — хто забараняе? — Сыракомлі здалося, што вось экспромтам ён прыдумаў даволі пераканаўчую і ўсеабдымную тэорыю, але ёй яшчэ трэба прыдаць завершаны выгляд. — Вы маглі заўважыць, панове, што чым чалавек сталей, тым менш ён думае пра асабістае шчасце і тым болей — пра шчасце свайго народа…

— Далёка не з-заўсёды, далёка не з-заўсёды! Манархі… Імператары Рыма не станавіліся п-перад смерцю менш жорсткімі, чым у маладосці. Магу прывесці і больш свежыя п-прыклады.

Сыракомля з непрыязнасцю глянуў на Каліноўскага: малады яшчэ, зялёны, а абвяргае яго. І, што самае горшае, мае рацыю.

— Вы што ж — супраць надзеі? Супраць заўтрашняга дня?

— Не, ч-чаму. Надзея вядзе чалавека. І ў заўтрашні дзень нельга не верыць. Але трэба, каб часцінка будучага шчасця, яго адчуванне, яго смак і водар п-прысутнічалі ўжо сёння. Нашто жыць, калі жыць толькі заўтрашнім днём! Інакш можна лёгка дайсці да прымірэння з тым, што на зямлі існуе п-пекла. Няхай сабе існуе, раз у будучым нам свеціць вечны рай! Так выходзіць?

— Умяшайцеся, брацішку, скажыце ім, што яны блюзняць! — Дайнаровічыха перамагла сваю непрыязнасць да франк-масона ў дамініканскай сутане і гатова ўжо была бачыць у ім саюзніка.

— Чаго ж тут умешвацца?! — дамінікацец паблажліва ўсміхнуўся. — У святым пісанні я нідзе не знайшоў, што на зямлі мусіць быць пекла і што чалавек можа быць шчаслівы толькі на небе. Наадварот, пекла на зямлі — ад грэшнікаў, а шчасце — ад праведнікаў.

— І яшчэ я хацеў бы да ўсяго дадаць, што мала верыць у будучае шчасце. Трэба яго набліжаць! А н-надзея… Надзеі могуць быць самыя розныя: злачывец хоча вырвацца на волю, каб учыніць новыя злачынствы, п-палкаводзец рвецца да перамогі, каб захапіць чужыя землі і вымардаваць іншыя народы, багач імкнецца абдурыць суседа і памножыць сваю фартуну…

— …А сапраўдны мужык — пакарыць чужую жонку! — закончыў задаволены сваёю дасціпнасцю Лакуціеўскі.

Сыракомля ўспыхнуў, прыняўшы гэта выключна ў свой адрас.

— Стасю, як ты можаш! — умольна склала ручкі-аладкі пані Ядвіга. — Вечна сапсуеш настрой сваімі тлустымі жарцікамі.

— Браты і сёстры мае! — дамініканец таксама адчуў выбуховасць сітуацыі. — Мы з вамі забылі, чаго сабраліся ў гэты дом і за гэты стол. А сабраліся мы, каб годна ўшанаваць памяць дабрадзейкі Цацыліі Ляшчынскай.

Пражыла яна свой век не марна. Пакінула пасля сябе гожых дзяцей, пакінула добрыя справы і светлую памяць. І цяпер за гэта няхай пан бог дасць яе душы збавенне і светласць векаісную, аман.

— Аман! — дружна паўтарылі ўсе, апрача хіба Каліноўскага.

— Гэта ж падумаць, як хутка час бяжыць! Здаецца, ці даўно тое было, калі яе знайшлі на расстайных дарогах.

— Пад дрэвам ад дажджу хавалася, бедная.

— Божае пакаранне…

— Хто яго ведае, а можа, і не пакаранне. Чым чалавек меней жыве, тым меней грэшыць, а чым меней грэшыць, тым меней пакутаваць прыйдзецца.

— Усе мы не ведаем ні дня, ні гадзіны сваёй.

— І добра, што не ведаем. Інакш жыццё стала б невыносным.

— Вось каб спыніць час!

— Можа, калісьці вучоныя прыдумаюць такую махіну… Як пан Пшацескі думае, — гаспадару хацелася вывесці са здранцвення свайго ганаровага госця, які паціху кляваў носам, — зможа чалавек перамагчы час ці не?

— Не вем, — усхапіўся граф. — Нех на то пытанне лепей одпове наш поэта.

— Думаю, што нельга! — Сыракомля пакасіўся на Каліноўскага: зноў палезе ў спрэчку? — У дзяцінстве я спрабаваў, але з гэтага нічога не выйшла.

— У чым жа заключаліся вашы с-спробы?

— Проста мне хацелася за раз перарабіць усю работу. Каб потым раскашавацца нічога-не-рабленнем. Мяне злавала, што кожны дзень нанава трэба карміць сабаку, скрабаць на вячэру бульбу.

— О божа, такія непаэтычныя заняткі!

— А што пані Яніна думае? Узрос я ў сям’і звычайнага шарачка і шарачком застануся да канца дзён сваіх, — словы Сыракомлі прагучалі як выклік. — Потым, калі паехаў на навуку ў Нясвіж, з’явіліся іншыя неадольныя жаданні: каб за раз адрабіць усе цвічэнні, прачытаць усе вартыя кнігі. Мяне расстройвала, што так хутка зношваюцца боты, рвецца адзенне, нішчыцца бацькоўскі дом. Адным словам, тады я не хацеў жыць толькі надзеяй, толькі заўтрашнім днём, — Сыракомля адчуваў, што для выражэння сваёй думкі ён не знаходзіць дакладных слоў. А можа, гэта думка ў яго такая блытаная? — Хацеў жыць толькі сягонняшнім часам і — каб у ім усё было завершана. Адным словам, жадаў схапіць час за ягоны хвост. Аднак у сталасці зразумеў, што зрабіць гэта мне не ўдасца, бо час існуе незалежна ад нас. Нельга вечна насіць адно і тое ж адзенне, нельга перарабіць усю работу, — Сыракомля спыніўся, не ведаючы, як закончыць думку.

— І да гэтага не трэба імкнуцца, — прадоўжыў Сыракомлю Каліноўскі. — Работа бясконцая, як і час. Усё наша жыццё — бясспыннае дзеянне. Мы толькі ўваходзім у яго, бы ў рэчку, і выходзім, калі п-прыйдзе пара саступіць сваё месца іншым. Працягнуць работу наступныя п-пакаленні.

— Панове, панове, — роспачна ўсклікнула Янінка. — Нельга ж быць такімі эгаістамі і ў прысутнасці дам гаварыць толькі аб філязофіі. Мы ў ёй нічагусенькі не разумеем.

— І праўда, — Ляшчынскі ўспомніў пра свае абавязкі гаспадара і ўстаў з крэсла. — Панове, я прапаную тост за нашага самага дарагога госця, — Сыракомля насцярожыўся ў чаканні, — і разам з тым самага далёкага — графа Цазарага Пшацескага, майго кузына. Гэта адзін з самых шанаваных людзей Падляшша, дбайны гаспадар вялікай маетнасці і, апрача ўсяго іншага, гарачы прыхільнік муз. Вядома, сёння ён здарожыўся, і нават нашы пекныя літвінкі не могуць яго развесяліць. Але заўтра, спадзяюся, ён прыйдзе да сябе і па-сапраўднаму ацэніць прыгажосць Літвы. На сумесным зваротным шляху мы пакажам яму Вільню…

— Што Вільня — вялікая вёска… — у глыбіні душы Сыракомля быў расчараваны, што першы тост узнялі не за яго, хоць і разумеў: хто багацейшы, той і заказвае музыку.

— Не скажыце, пане паэта, столькі каштоўных памятак айчыннай гісторыі… Адным словам — за цябе, Цазары. І п’ём да дна!

— Дзенкуен, сьлічне дзенкуен!

Усе мужчыны ўсталі і амаль усе выпілі да дна.

— А длячэго панна Марыся ніц не выпіла? За мое здрове прошэн выпіць. Хоця ж вот такую кропэльку токаю.

Марыся глянула на цётку, але яна гаварыла пра нешта з Дайнаровічам. І дзяўчына адчайна рашылася: адпіла спорны глыток.

Поделиться с друзьями: